Кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка прызнаны мецэнатам года

24 сьнежня 2014

Падводзячы вынікі года, які сыходзіць, газета Наша ніва традыцыйна складае рэйтынг персон, што здзейснілі прыкметны ўплыў на розныя сферы жыцця грамадства.

У намінацыі “Мецэнат года”, паводле версіі выдання, лідарства належыць старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктару Бабарыка. “Адной з найбольш заўважных з’яў у культурным жыцці краіны за 2014 год стала грандыёзная выстава Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі, якую ад сакавіка да ліпеня прымаў Мастацкі музей, – піша выданне, падкрэсліваючы, што гэта мерапрыемства не адбылося б без дапамогі кіраўніка Белгазпрамбанка. – Банк падтрымлівае гісторыка-культурны праект “Арт-Беларусь”, і гэта добры прыклад для іншых багатых і ўплывовых людзей краіны”.

Сярод персон года па версіі “НН” – пісьменнік Віктар Марціновіч, спартсменка Дар’я Домрачава, выканаўца Сяргей Міхалок і інш.