Сапега Леў, Валовіч Астафій

Сапега Леў

(1557, в. Астроўна (цяпер Бешанковіцкі р-н) — 1633, Вільня)

Дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат і палітычны мысліцель.

Паходзіў з магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Выхоўваўся ў нясвіжскім маёнтку Мікалая Радзівіла Чорнага, потым вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце.

Прайшоў шлях ад пісара літоўскага і сакратара Вялікага Княства Літоўскага да гетмана Вялікага Княства Літоўскага. Дамогся зацвярджэння Жыгімонтам Вазай зводу законаў Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., які стварыў новую канцэпцыю незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы. На ўласны кошт Л. Сапега выдаў Статут у Вільні, які ў XVII–XIX стст. перакладалі на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы і выдавалі ў іншых краінах.

Пабудаваў і фінансаваў 24 храмы і манастыры, засноўваў пры іх школы і шпіталі.

Дзякуючы дзейнасці Л. Сапегі наша дзяржава ў складаных гістарычных абставінах не толькі захавала незалежнасць, але і перажыла перыяд палітычнага і культурнага росквіту.