Слабодчыкаў Уладзімір

Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч

(нар. 1952, Мінск)

Ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў (2008), член Брытанскага каралеўскага грамадства скульптараў (2009), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2011).

Скончыў БДТМІ (1975). Вучыўся ў А. Анікейчыка, Г.І.Мурамцава.

Удзельнік выстаў з 1973 г.

З 1975 па 1988 гг. працаваў выкладчыкам у Рэспубліканскім каледжы мастацтваў ім. І. Ахрэмчыка.

З 1989 г. і па цяперашні час працуе загадчыкам кафедры скльптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Узнагароджаны срэбным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР (1983, 1989), медалем Ф.Скарыны (2006), дыпломамі рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў.

Старшыня секцыі скульптуры БСМ (1987-1989, 2005) член Навуковай Рады Нацыянальнага мастацкага музея РБ, Музея сучаснага беларускага мастацтва, член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года.

Асноўныя манументальныя творы:

"Дзеці гуляюць" (1986, Мінск),
мемарыяльны знак М. Багдановічу (Мінск),
"Ясь і Яніна" (1991, Нясвіж),
мемарыяльная дошка Ст. Манюшку (2000, Мінск),
"Загінулым за другі свае" (1997, г. Бабруйск),
"Чарнобыль" (2000, Аберкірхен, Нямеччына),
"Сынам Рэчыцы" (2003, Рэчыца),
ладдзя "Адчуванне часу" (Фучжоў, Кітай),
"Поўня" (2004, Дубай, ААЭ),
”Паравіны года” (2004, палац Румянцавых – Паскевічаў, Гомель),
мемарыяльны знак В. Ваньковічу (Мінск) (2005),
”Звон-Набат” (Светлагорск),
"Веды – сіла” (2005, Мінск ),
“Памінальны вянок” (2006, Равенсбрук),
"Восеньскія святы" (2006, Нацыянальная бібліятэка),
"У промнях сонца" (2006, Полацк).
Стварыў скульптуры Гран-Пры Шагалаўскага сімпозіуму жывапісу (1994).

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва да міру і паразумення” для Славянскага кірмаша ў Віцебску, “Залаты фаліянт” Гран Пры Міністэрства інфармацыі (2006).

Творы У. Слабодчыкава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага беларускага мастацтва, музеі тэатральнага мастацтва, музеі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск), Музеі выяўленчага мастацтва (Полацак), галерэі ім. Вашчанкі (Гомель), галерэі ім. Масленікава (Магілёў), краязнаўчым музеі (Вілейка), краязнаўчым музеі (Светлагорск), Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), у фондзе Міністэрствы культуры Расіі, Ніжне-Тагільскім мастацкім музеі (Расія), галерэі "Onuxus" (Швейцарыя), галерэя "Saggitaria" (Італія), музеі "Zimmerly" (ЗША), муніцыпалітэце г. Чанжоў (Кітай).