Бараноўскі Анатоль

Бараноўскі Анатоль Васільевіч
(нар. 1937, г. Мінск)

Жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002). Народны мастак Беларусі (2012).

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). У 1966–2007 гг. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1996 г. прафесар. Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выставак з 1965 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1973 г.

Жыве ў Мінску. Працуе ў жанры станковага жывапісу (фігуратыўнай карціны, нацюрморта і партрэта). З паэтычнай пранікнёнасцю перадаў прыгажосць Беларусі ў творах: «Аблокі плывуць над зямлёй роднай», «Дарога дзяцінства», «Бярозы», «Зімовы спакой», «Сабор у Мінску», «Гальшаны», «Каложа» і інш. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінска, фондах Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцыях.