Руцай Вячаслаў

Руцай Вячаслаў Мікалаевіч
(1905, г. Мінск — 1982, г. Масква)

Вучыўся ў Беларускім універсітэце, прыватнай мастацкай студыі Я. Кругера ў Мінску, прыватнай мастацкай студыі ў Маскве, Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (ВХУТЕМАС; пасля — Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут) у А. Дрэвіна, Д. Кардоўскага, І. Машкова, А. Шаўчэнкі. Выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме і шматлікіх мастацкіх студыях Масквы. Член Рэвалюцыйнага аб’яднання мастакоў Беларусі з 1929 г. Удзельнік выставак з 1926 г.
В. Руцай вядомы як майстар сюжэтна-тэматычных карцін, нацюрморта і пейзажа.