Аскназій Ісаак

Аскназій Ісаак Львовіч

(1856, г. Дрыса (цяпер Верхнядзвінск) Віцебскай губ. — 1902)

Акадэмік гістарычнага жывапісу.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца-хасіда, што паходзіў ад старажытнага равінскага роду, атрымаў рэлігійнае выхаванне.

Навучаўся майстэрству ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Пісаў на тэмы біблейскіх сюжэтаў. Нярэдка абмяжоўваўся фармальнай выявай галоўных фігур (Ісуса Хрыста, Маісея, Іаана Хрысціцеля, дванаццаці апосталаў), якіх да яго малявалі іншыя жывапісцы, часам дэманстратыўна ігнараваў галоўны сэнс, цалкам засяроджваючыся на каларытных другарадных персанажах, якія да яго не былі раскрыты ў іншых мастацкіх палотнах.

За карціны «Аўраам выганяе ад сябе Агар» і «Блудніца перад Хрыстом» І. Аскназій быў узнага-роджаны вялікай і малой залатымі медалямі.

У Бродах рабіў эцюды яўрэйскіх тыпаў. Іншыя яго творы: «Маісей у пустыні» (захоўваецца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве), «Гульня ў косці», «Жалобныя весці», «Наступленне суботы», «Бацькі Маісея», «Ранішні візіт».